У гэтыя ціхія кастрычніцкія дні залатой восені вучні нашага ліцэя наведалі выставу мастака Леаніда Іванавіча Станкевіча, якая адкрылася у цэнтральнай бібліятэцы ім. М. Багдановіча г. Маладзечна.
На выставе прадстаўлена больш за 30 работ аўтара. Кожная праца - гэта дыялог мастака і чалавека, у якім ажываюць палотны, ствараючы для гледачоў цудоўны свет.
Навучэнцам было вельмі цікава дакрануцца да сапраўднага мастацтва. Мерапрыемства прайшло ва ўтульнай атмасферы, чароўнай радасці і дабразычлівасці.