З 21 па 25 лютага прайшоў тыдзень роднай мовы.
Традыцыйна Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў нашым ліцэі праходзіць напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы.
Мерапрыемствы ажыццяўляліся ва ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці.
У межах Тыдня было праведзена шмат цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў розных па форме і змесце.
Гучалі беларускія песні, вучні чыталі вершы, прысвечаныя нашай роднай мове.
Усіх цікаўных у бібліятэцы чакала кніжная выстава “Мова родная мая”.
Забаўляльна і весела прайшлі: аўкцыён “Растлумач фразеалагізм – атрымай цукерку”, інтэлектуальная гульня “Размаўляй са мной па-беларуску”.
Правядзенне тэматычных дзен яднае навучэнцаў, ахоплівае пачуццём значнасці агульнай справы, адбываецца павышэнне самаацэнкі навучэнцаў.