Мова…
Родная мова
у марах, у песнях,у снах.
Мае у ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Анатоль Грачанікаў
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Бібліятэка ліцэя падрыхтавала для сваіх чытачоў кніжную выставу, прысвечаную беларускай мове.Дзень роднай мовы – асаблівы дзень для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная.