Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Аб установе

Наша эмблема

Гісторыя каледж

Тое, пра што вам сягоння мы раскажам,
Усё як трэба ведаць павінны:
Бо летапіс каледжа Бярэзінскага -
Частка гісторыі нашай краіны.

Загадам № 55 ад 15 лютага 1955 года Беларускага рэспубліканскага ўпраўлення працоўных рэзерваў і Міністра мясцовай і паліўнай прамысловасці Беларускай ССР ад 29 кастрычніка 1955 года за № 141/223 на базе торфапрадпрыемства «Бярэзінскае» ў 1-ым квартале 1956 года адкрыта ». План прыёму навучэнцаў у 1-ым квартале 1956 года ўстаноўлены ў колькасці 100 чалавек па прафесіях:

- слесар-электрык, кіроўца тарфяных машын - 50 чалавек;

- слесар-дызеліст, кіроўца тарфяных машын - 25 чалавек;

- слесар-дызеліст, вадзіцель трактароў - 25 чалавек;

10 красавіка 1956 г. быў дадзены першы званок.

Першы выпуск адбыўся 20 лютага 1958 гады.

З 1960 года ў вучылішчы рыхтаваліся машыністы цеплавозаў і мотавозаў для вузкакалейных чыгунак, машыністы брыкетнага прэса, а ў 1964 г. падрыхтавана і выпушчана група слесараў па рамонце аўтамабіляў, трактароў і с/гаспадарчых машын. З 1962 года рыхтаваліся кадры па адной спецыяльнасці "Машыніст БПФ, УМПФ і акараванных машын і АФ з кваліфікацыяй слесара-рамонтніка". 

Раслі людзі, расла матэрыяльная база вучылішча: у 1957 годзе пабудаваны навучальны корпус і інтэрнат №1, у 1969 годзе - інтэрнат №2, 8 кастрычніка 1971 года здадзены культурна-бытавы комплекс, у ліпені 1977 года завершана будаўніцтва майстэрняў.

Загадам № 337 РУ-8 перайменавана 10 чэрвеня 1962 года ў ДПТВ-42, а 1 верасня 1975 года стала сярэднім ДПТВ-42 і ў 1978 годзе зроблены першы выпуск навучэнцаў, якія атрымалі сярэднюю адукацыю і спецыяльнасць электраманцёра, машыніста экскаватара, аўтасле класа.

Калектыў вучылішча неаднаразова займаў прызавыя месцы па выніках сацспаборніцтваў сярод навучальных устаноў прафтэхадукацыі Мінскай вобласці і быў узнагароджаны памятным Чырвоным Сцягам.

У навучальнай установе працавалі аўтамотагурток, гурток радыёканструявання, духавы і эстрадны аркестры, фотагурток, спартыўныя секцыі і ўніверсітэт ваенна-патрыятычных і медыцынскіх ведаў.

У 1988 годзе дадаліся новыя спецыяльнасці па прафесіях: механізатар меліярацыйных работ, аўтаслесар, электрагазазваршчык, трактарыст - машыніст.

З 2004 года ДПТВ-42 перайменавана ва УА "Бярэзінскае дзяржаўнае ПТВ - 42".

У 2005 годзе створаны музей вучылішча.

У маі 2006 года Бярэзінская дзяржаўная ПТВ-42 сельгасвытворчасці адзначыла свой 50-гадовы юбілей.

З 2006-2007 навучальнага года ўсе выпускнікі атрымліваюць сумежную спецыяльнасць вадзіцеля аўтамабіля катэгорыі "С".

2008 год. Дырэктарам вучылішча прызначаны Юрый Іосіфавіч Ермаковіч.

У 2009 годзе "Бярэзінскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча нумар 42 сельскагаспадарчай вытворчасці" перайменавана ў ДУА "Бярэзінскі аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй".

У 2009 годзе ДУА "Бярэзінскі аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй" перайменавана ў ДУА "Бярэзінскі аграрна-тэхнічны каледж".

Раздзелы сайта